Віншуем Аляксея Яршова –Лаўрэата XII Міжнароднага конкурсу імя С.І. Саўшынскага!

З 20 студзеня па 5 лютага 2021 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) прайшоў XII Міжнародны конкурс імя С.І. Саўшынскага.

У гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі конкурс праводзіўся ў дыстанцыйным рэжыме.

Арганізатары конкурсу:

Расійскі Дзяржаўны педагагічны універсітэт імя А.І. Герцэна;

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава;

Лонг-Айлендская кансерваторыя, Нью-Ёрк, ЗША;

Фонд развіцця музычнага мастацтва Фабіа Мастранджала;

Культурная асацыяцыя «Семибревис», Швецыя;

Акадэмія музыкі «Маэстра», Стакгольм, Швецыя;

Дабрачынны фонд падтрымкі і развіцця дзіцячага і юнацкага выканальніцкага мастацтва і мастацкай адукацыі «ЛІРА»;

Асацыяцыя музычных конкурсаў Расіі.

У конкурсе прынялі ўдзел 19 краін: Швецыя, Расія, Азербайджан, Беларусь, Турцыя, Кітай, Сербія, Эстонія, Літва, Тайланд, Чэхія, Узбекістан, Малдова, Латвія, Іспанія, Нарвегія, Румынія, Польшча, Тайвань.

Журы конкурсу:

Іван Міхайлаў – фартэпіяна, камерны ансамбль, Расія. Кандыдат мастацтвазнаўства, Заслужаны работнік вышэйшай школы РФ, прафесар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава.

Тамара Паддубная – фартэпіяна, Расія. Загадчыца кафедры фартэпіяна Long Island Conservatory of Music, Нью-Ёрк, ЗША. Прафесар.

Міхаіл Варатной – фартэпіяна, камерны ансамбль, Расія. Намеснік дырэктара Інстытута музыкі, тэатра і харэаграфіі РДПУ імя А.І. Герцэна, прафесар, кандыдат мастацтвазнаўства, сакратар міжрэгіянальнага Саюза канцэртных дзеячаў.

Уладзімір Палякоў – фартэпіяна, Расія. Заслужаны артыст РФ. Прафесар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава.

Ігар Лебедзеў – фартэпіяна, Расія. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, кандыдат мастацтвазнаўства. Прафесар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава.

Валерый Вішнеўскі – фартэпіяна, Расія. Заслужаны артыст РФ. Прафесар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава.

Паліна Лешчанка – фартэпіяна, Германія. Канцэртуючая піяністка, прафесар Каралеўскай кансерваторыі Антвэрпэна, Бельгія.

Ірына Лобікава – фартэпіяна, Расія. Загадчыца фартэпіянным аддзелам Санкт-Пецярбургскага музычнага ліцэя.

Галіна Эрнгрэн – фартэпіяна, камерны ансамбль, Швецыя. Дырэктар музычнай школы «Maestroakademin», Стакгольм, Швецыя.

Ян Шуанг Ліндблум – фартэпіяна, Швецыя – Кітай. Загадчыца фартэпіянным аддзелам China Conservatory (Пекін), выкладчык Sundbergsmusicschool і Lysor International Music School, Стакгольм, Швецыя.

Інга Макнавічыене – фартэпіяна, Літва. Дацэнт Клайпедскага ўніверсітэта (Літва).

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько), прыняў удзел у намінацыі «Фартэпіяна. Сола» узроставай групы Piano «В» (10-12 гадоў уключна) і стаў Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Аляксея Яршова і яго настаўніка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым ім новых творчых поспехаў!