Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата I Рэспубліканскага адкрытага дыстанцыйнага конкурсу юных піяністаў «РIANISSIMO»!

У снежні 2020 года прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты дыстанцыйны конкурс юных піяністаў «РIANISSIMO».

Арганізатар конкурсу – кіраўнік праекта дыстанцыйных конкурсаў і алімпіяд «Con moto» Кацярына Аляксандраўна Каламіец, магістр мастацтвазнаўства, член Беларускага саюза музычных дзеячаў (Рэспубліка Беларусь), настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай катэгорыі ДУА «Гродзенская Дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза» (г. Гродна, Рэспубліка Беларусь) пры падтрымцы ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская Дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза».

Конкурс праводзіўся ў намінацыі «фартэпіяна сола» ў наступных узроставых катэгорыях:

– Катэгорыя «А»: да 5 гадоў уключна;

– Катэгорыя «B»: 6-8 гадоў уключна;

– Катэгорыя «C»: 9-10 гадоў уключна;

– Катэгорыя «D»: 11-12 гадоў уключна;

У конкурсе прынялі ўдзел 67 юных выканаўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Літвы.

Журы конкурсу:

Аляксей Аляксандравіч Пятроў (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – выпускнік УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», магістр мастацтваў, лаўрэат між-міжнародных конкурсаў у Італіі, Іспаніі, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят міжнароднага фонду «Новыя імёны», лаўрэат прэміі А. Дубко ў намінацыі «Музыкант года». Сябра ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

Надзея Уладзіміраўна Гайбурава (Расія, Чувашская Рэспубліка, г. Чабаксары) – дацэнт, в. а. загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў музычнай адукацыі і выканальніцтва Чувашскага дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтваў, член Расійскай гільдыі піяністаў-канцэртмайстраў, Лаўрэат Міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў.

Лілія Іванаўна Суганяка (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – настаўнік па класу фартэпіяна вышэйшай катэгорыі, загадчыца фартэпіянным аддзяленнем у ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза».

Навучэнцы класа Л.І. Суганяка неаднаразова станавіліся лаўрэатамі гарадскіх, абласных, Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў.

Кацярына Аляксандраўна Каламіец (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – аўтар праекта «Con moto», магістр мастацтвазнаўства, член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», лаўрэат Міжнародных конкурсаў, настаўнік па класу фартэпіяна вышэйшай катэгорыі ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза».

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) стаў Лаўрэатам I ступені і ўладальнікам спецыяльнага прыза «За артыстызм»!

Канцэрт лаўрэатаў I ступені і Гран-пры I Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў «PIANISSIMO»:

https://www.youtube.com/watch?v=N1brlP8WQeE&feature=youtu.be

Віншуем Аляксея Яршова і яго настаўніка з перамогай і зычым ім новых творчых дасягненняў!