Віншуем пераможцаў IV Міжнароднага конкурсу юных музыкаў «Палескi агеньчык» памяці Юрыя Блінова!

З 1 па 30 лістапада 2020 г. у г. Драгічыне прайшоў IV Міжнародны конкурс юных музыкаў «Палескi агеньчык» памяці Юрыя Блінова. У гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі конкурс прайшоў у дыстанцыйным рэжыме ў два туры.

Конкурс адбыўся ў трох катэгорыях: «Фартэпіяна», «Баян-акардэон», «Кампазіцыя». У катэгорыях «Фартэпіяна» і «Баян-акардэон» былі ўсталяваныя наступныя ўзроставыя групы: «Маладыя артысты», «Старэйшая», «Сярэдняя», «Малодшая». У катэгорыі «Кампазіцыя» – «Старэйшая», «Сярэдняя», «Малодшая».

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 107 выканаўцаў: 67 – фартэпіяна, 40 – баян-акардэон і 27 юных кампазітараў.

Міжнародны склад конкурса пацвярджаецца, як складам журы, так і прадстаўніцтвам удзельнікаў. У журы кожнай катэгорыі былі прадстаўнікі з Беларусі, Германіі, Літвы, Расіі, Славакіі, ЗША, Украіны.

Члены журы катэгорыі «Фартэпіяна»:             

Барыс Блох (ЗША) – старшыня журы.

Наталля Громава-Котава (Беларусь).

Сяргей Кузняцоў (Расія).

Йардана Паловічава (Славакія).

Члены журы катэгорыі «Баян / Акардэон»:

Цібор Рац (Славакія) – старшыня журы.

Рычардас Свяцкявічус (Літва).

Лідзія Скачко (Беларусь).

Аляксандр Шувалаў (Беларусь).

Члены журы катэгорыі «Кампазіцыя»:

Валерый Воранаў (Германія) – старшыня журы.

Золтан Алмашы (Украіна).

Віктар Кісцень (Беларусь).

У конкурсе ўдзельнічалі юныя музыканты з 5 краін: Беларусі, Кітая, Літвы, Расіі, Украіны.

Гран-пры і званне Лаўрэата I ступені ў катэгорыі «Фартэпіяна» прысудзілі навучэнке нашай музычнай школы Анастасіі Шымчак (сярэдняя ўзроставая група), настаўнік Алена Юр’еўна Логінава.

Глядзець выступ 2 тура – https://drive.google.com/file/d/1zX7CJWuyBGkZmUB00c00m2hTmkIFsDro/view

Лаўрэатам II ступені ў катэгорыі «Фартэпіяна» стаў навучэнец Аляксей Яршоў (малодшая ўзроставая група), настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько.

Глядзець выступ 2 тура – https://www.youtube.com/watch?v=XyQtlFRZKpQ&feature=youtu.be

Дыпламантам у катэгорыі «Фартэпіяна» стаў навучэнец нашай школы Іван Багдановіч (малодшая ўзроставая група), настаўнік Галіна Міхайлаўна Косціна. Дадаткова, старшыня журы конкурсу катэгорыі «Фартэпіяна», Барыс Блох, адзначыў Івана Багдановіча спецыяльным дыпломам «За любоў да музыкі»!

Глядзець выступ 2 тура – https://www.youtube.com/watch?v=EfobYGq0ZhA&feature=youtu.be

Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў і зычым ім новых перамог!