Праект «Мы – дзеці Космасу»

З 31 кастрычніка па 29 лістапада ў Мінскім Планетарыі аддзяленнем Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Міжнародны цэнтр Рэрыхаў» у Рэспубліцы Беларусь была арганізавана выстава лепшых работ Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Мы – дзеці Космасу».

Урачыстае адкрыццё адбылося 31 кастрычніка. Ўсіх гасцей чакала экскурсія па выставе, пасля якой мінская мастачка Таццяна Макарэвіч правяла майстар-клас малюнка на тэму «Сімфонія вялікага Космасу».

Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Мы – дзеці Космасу» быў заснаваны ў 2016 годзе дабрачынным Фондам імя Алены Іванаўны Рэрых і міжнародным Цэнтрам Рэрыхаў (г. Масква) пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў, Асацыяцыі музеяў касманаўтыкі Расіі, Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук. На працягу трох гадоў у творчым спаборніцтве прынялі ўдзел юныя мастакі з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Арменіі і іншых краін.

Праект «Мы – дзеці Космасу», прысвечаны тэме ўзаемасувязі чалавека і космасу, не мае аналагаў у свеце. Ён ставіць задачу папулярызацыі дзіцячай мастацкай творчасці, у якой адлюстроўваецца касмічнае светаадчуванне: вобразныя разважанні дзяцей аб Сусвету, незвычайнай прыгажосці касмічнай прасторы, аб адзінстве Космасу і чалавека і яго адказнасці за нашу планету, пра ўласную датычнасць да космасу. Юныя мастакі перадалі ў сваёй творчасці не толькі прыгажосць, але і звязаныя з ёй глыбокія ўнутраныя перажыванні, адкрываючы свету дарослых новую касмічную рэальнасць.

ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай была актыўна ўцягнутая ў гэты праект. Дуэт у складзе Яраславы Дзяругінай (мандаліна) і Ціхана Шурхая (гітара) прыняў удзел у канцэрце, арганізаваным да адкрыцця выставы. А потым вучні прайшлі майстар-клас малюнка на тэму «Сімфонія вялікага Космасу» і атрымалі падзякі ад арганізатараў выставы. Дырэктару А.І. Снітко і настаўніцы В.Ф. Калядка таксама былі ўручаны падзякі за актыўны ўдзел у працы па арганізацыі і адкрыццю выставы работ пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Мы – дзеці Космасу».