28 лістапада 2020 года адбыўся фестываль народнай творчасці «Сузор’е», у рамках якога праходзіць пацверджанне звання ўзорных калектываў. У фестывалі прыняў удзел Узорны калектыў ДМШМ № 1 – аркестр духавых інструментаў «Ліра» (мастацкі кіраўнік Ларыян Ларыянавіч Каліноўскі).
У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Вячаслава Бартноўскага – прафесара УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», акадэміка Міжнароднай гуманітарнай акадэміі «Еўропа-Азія», галоўнага дырыжору Еўразійскага сімфанічнага аркестру. Калектыў прадэманстраваў высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, сапраўдны прафесіяналізм і вялікі творчы патэнцыял, паспяхова пацвердзіўшы званне Ўзорнага калектыву.
Віншуем калектыў з пацверджаннем звання! Зычым нашаму аркестру і яго паважанаму кіраўніку творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення і новых перамог!