Віншуем Анатоля Лыскаўца і Ульяну Негадовіч – Лаўрэатаў II адкрытага музычнага конкурсу «Прыступкі творчасці»!

10 – 11 кастрычніка 2020 года ва ўтульным зале Беларускага саюза кампазітараў адбыліся праслухоўванні II адкрытага музычнага конкурсу «Прыступкі творчасці».

Конкурс арганізаваны ГА «Беларускі саюз кампазітараў», МГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Яго мэтамі і задачамі з’яўляюцца папулярызацыя творчасці беларускіх выканаўцаў, павышэнне творчага майстэрства і выканальніцкай культуры маладых музыкантаў, прасоўванне твораў беларускіх кампазітараў.

Канкурсанты выступалі ў некалькіх намінацыях: «Кампазітарская творчасць», «Вакальная творчасць», «Харавая творчасць», «Інструментальная творчасць».

У конкурсе прыняў удзел і дуэт цымбалістаў Анатоль Лыскавец і Ульяна Негадовіч з Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай (настаўнік Віктар Міхайлавіч Лыскавец, канцэртмайстар Яўген Ігаравіч Гальцоў).

Па выніках конкурсу журы ў складзе старшыні А.В. Атрашкевіч і яго членаў – Э.С. Ханка, В.А. Войціка, Г.К. Гарэлавай, В.М. Кісценя, Т.К. Якушавай – узнагародзілі дуэт дыпломам Лаўрэата I ступені. Канцэртмайстру Яўгену Ігаравічу Гальцову быў уручаны спецыяльны дыплом за высокае прафесійнае канцэртмайстэрскае майстэрства. А таксама ўсім былі ўручаны памятныя падарункі і залатая статуэтка з эмблемай конкурсу.

Е.Гальцов, Э.Ханок, В.Лысковец

Зычым нашым юным цымбалістам Ульяне Негадовіч і Анатолю Лыскаўцу, іх педагогу Віктару Міхайлавічу Лыскаўцу, канцэртмайстру Яўгену Ігаравічу Гальцову новых дасягненняў на іх творчым шляху!