Віншуем Марыю Смірнову – Лаўрэата Міжрэгіянальнага конкурсу маладых выканаўцаў на драўляных, медных духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М. Доўжыкава!

Міжрэгіянальны конкурс маладых выканаўцаў на драўляных, медных духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М. Доўжыкава адбыўся 23 лютага 2020 года канцэртнай зале ДМШМ №14 горада Мінска.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Дабрачынны Фонд развіцця культуры імя Ю.М. Доўжыкава (Расія), агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі музычны саюз», ДУА Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 14 г. Мінска, «Акадэмія Доўжыкава».

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы малодшых і сярэдніх навучальных устаноў, а ў фестывальнай часткі – усе жадаючыя без узроставых абмежаванняў.

Конкурс праходзіў у 6 намінацыях: драўляныя духавыя інструменты, медныя духавыя інструменты, ударныя інструменты, ансамблі, народныя духавыя інструменты, фестываль.

Выступы музыкаў ацэньвала журы, у складзе якога лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выкладчыкі вядучых навучальных устаноў мастацтваў і культуры, дырыжоры і канцэртныя выканаўцы Беларусі і Расіі. Старшыня журы – Э.А. Доўжыкава, Прэзідэнт Дабрачыннага Фонду развіцця культуры імя Ю.М. Доўжыкава, Лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык ЦМШ пры МДК імя П.І. Чайкоўскага.

Нашу школу на конкурсе прадстаўляла Марыя Смірнова, кларнет (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.С. Лузанава). Яна прадэманстравала высокі выканальніцкі ўзровень і стала Лаўрэатам II ступені!

Віншуем з заслужанай узнагародай і зычым далейшых перамог у конкурсах!