Віншуем Кацярыну Барташ – Лаўрэата Міжнароднага фестывалю «Мы разам»!

З 9 па 12 студзеня 2020 г. у Брэсце адбыўся Міжнародны калядны фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Мы разам».

Арганізатарамі фестывалю сталі УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі, упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту.

Міжнародны фэст праводзіўся з мэтай выяўлення і развіцця творчых здольнасцяў у дзяцей і моладзі, наладжвання сувязяў паміж суседнімі краінамі, пошуку і развіцця новых форм жанравых і стылявых напрамкаў у мастацкай творчасці, папулярызацыі дзіцячай і маладзёжнай мастацкай творчасці, абмена творчым вопытам сярод выканаўцаў і кіраўнікоў калектываў.

У ім бралі ўдзел салісты, групы салістаў, а таксама калектывы ў трох узроставых групах па наступных намінацыях: танцавальная, інструментальная, вакальная, тэатральная, цыркавая творчасць, выяўленчае мастацтва.

Некалькі дзён запар маладыя выканаўцы дэманстравалі свае таленты журы, а увечары 12 студзеня ў ЦМТ прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Ад нашай школы на фестывалі выступіла вучаніца стунна-народнага аддзела Кацярына Барташ (настаўнік Д.І. Цітоў). Яе выступленне па вартасці было ацэнена прафесійным журы і прынесла званне Лаўрэата II ступені!

Віншуем Кацярыну і яе настаўніка с годным вынікам! Зычым далейшых творчых дасягненняў і перамог!