5-12 студзеня 2020 года прайшоў III Міжнародны конкурс-фестываль маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Гнесіных (у рамках творчага праекта «Gnessin Competition for Young Musicians» Маскоўскай сярэдняй спэцыяльнай музычнай школы імя Гнесіных, які прадугледжвае правядзенне на працягу навучальнага года серыі міжнародных конкурсаў-фэстаў па розных інструментальных спецыяльнасцях).
Конкурс-фестываль праводзіцца ў мэтах захавання і развіцця лепшых айчынных традыцый выканальніцкага мастацтва на драўляных духавых і ўдарных інструментах.
Заснавальнікі Конкурсу-фестывалю: Дэпартамент культуры горада Масквы, МССМШ (каледж) імя Гнесіных.
У задачы конкурсу-фестывалю ўваходзіць выяўленне таленавітых юных музыкаў у мэтах далейшай падтрымкі і развіцця іх талента; папулярызацыя навучання на духавых і ўдарных інструментах; павышэнне выканальніцкага ўзроўню юных музыкантаў; стварэнне ўмоў для абмену педагагічным вопытам.
У конкурсе-фестывалі прымалі ўдзел навучэнцы дзіцячых музычных школ, дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх спецыяльных музычных школ і музычных каледжаў, ва ўзросце ад 6 да 20 гадоў уключна ў наступных намінацыях: сола, дуэт, ансамбль.
Нашу школу на конкурсе прадстаўлялі Аляксей Смірноў, фагот (настаўнік У.Р. Карканіца) і Марыя Смірнова, кларнет (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава).
Па выніках конкурсных праслухоўванняў Аляксей Смірноў і Марыя Смірнова сталі Лаўрэатамі III ступені!
Віншуем нашых старанных вучняў і іх педагогаў з годнымі вынікамі і зычым творчых перамог у будучым!