З 16 па 19 траўня 2019 года ў г. Орша прайшоў II Міжнародны фестываль – конкурс нацыянальных культур і мастацтваў, аматарскай і прафесійнай, дзіцячай, юнацкай, маладзёжнай і дарослай творчасці «Карусель Зямля» – «Град Майстроў». Конкурс праводзіцца пад эгідай Міністэрства Расійскай Федэрацыі. Арганізатарам фестывалю стала Аўтаномная Некамерцыйная Арганізацыя Цэнтр нацыянальных культур і мастацтваў «Град Майстроў», дзейнасць якой накіравана на выяўленне і развіццё маладых талентаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу і прафесійнаму ўдасканаленню педагогаў.
Мэты і задачы Цэнтра накіраваны на папулярызацыю і адраджэнне цікавасці падрастаючага пакалення да народнай творчасці, на актывізацыю творчай дзейнасці таленавітай моладзі, на дапамогу педагогам у павышэнні ўзроўню сваёй кваліфікацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.
У фестывалі, які прайшоў на базе ДМШМ № 1 г. Орша, прынялі ўдзел дзіцячыя, юнацкія, маладзёжныя і дарослыя творчыя калектывы і выканаўцы з гарадоў і рэгіёнаў Расіі і замежных краін.
Конкурсныя выступленні праходзілі ў 8 узроставых катэгорыях па наступных намінацыях: «Тэатральнае мастацтва», «Харэаграфія», «Вакал», «Выканаўцы на народных інструментах», «Інструментальная музыка» і шмат іншых.
У рамках фестывалю прайшлі не толькі конкурсныя праслухоўванні і паказы па намінацыях, але і разнастайныя майстэрні майстроў (тэарэтычныя майстар-класы з элементамі практычных саветаў, круглыя сталы, творчыя сустрэчы і лабараторыі, трэнінгі, акцёрскія і рэжысёрскія форумы і інш.).
У склад журы фестывалю-конкурсу ўвайшлі народныя і заслужаныя артысты Расіі, вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў РФ, высокапрафесійныя спецыялісты, якія працуюць у вядучых творчых калектывах сусветнага значэння, вядучыя педагогі лепшых ВНУ краіны, кіраўнікі творчых калектываў, рэжысёры, акцёры, кампазітары, вакалісты, танцоры.
Вучань нашай школы па класу цымбалаў Чэслаў Талсты (настаўнік В.М. Лыскавец, канцэртмайстар Т.В. Філіповіч) удзельнічаў у гэтым фестывалі-конкурсе з наступнай праграмай: М. Радзівіл «Серэнада» (для сруннага квартэта ў перакладанні для цымбалаў і фартэпіяна В. Лыскаўца), а таксама «Украінскія вяснянкі» (для цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных ў апрацоўцы В. Лыскаўца), якія асабліва цёпла прымала публіка. Па выніках конкурсу ён стаў Лаўрэатам II ступені!
Чэслаў прымаў удзел і ў Гала-канцэрце, што праходзіў у Палацы мастацтваў г. Оршы і дзе адбылася цырымонія ўзнагароджання з урачыстым выхадам на сцэну кожнага выканаўцы-пераможца, а таксама прадстаўнікоў калектываў і кіраўнікоў. У ім выступалі лаўрэаты розных відаў мастацтваў, а таксама вядомыя артысты кіно, тэатра, інструменталісты і вакалісты. На конкурсе панавала ўрачыстая і творчая атмасфера.
Віншуем Чэслава і яго настаўніка з перамогай! Зычым дасягнення новых музычных вышынь і творчага натхнення!