Віншуем Цімафея Чараднічэнка – Лаўрэата V адкрытага Рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына»!

У перыяд з 21 лютага па 19 траўня 2019 г. прайшоў V адкрыты Рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына».

Ён праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі конкурсу сталі: ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў»; УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»; ГА «Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў»; ДУА «Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў»; Міжнародны дабрачынны Фонд імя Юрыя Розуму ў СНД і ЕС.

Мэтамі конкурсу з’яўляецца папулярызацыя гісторыі і музычнай спадчыны Беларусі, садзейнічанне ўмацаванню і развіццю нацыянальных традыцый музычнага мастацтва, актывізацыя творчай дзейнасці выканаўцаў, эстэтычнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў розных навучальных устаноў і развіццё іх творчых здольнасцяў сродкамі музычнага мастацтва.

Конкурс праводзіўся ў тры туры. Першы – рэгіянальна-кваліфікацыйны – і другі – вынікова-адборачны – праводзіліся ў навучальных установах. Трэці тур – заключны, праходзіў у горадзе Заслаўі з 13 красавіка па 19 траўня 2019 г. у ДУА «Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў».

Выступы праводзіліся з улікам разнавіднасці катэгорый навучальных устаноў па наступных намінацыях: сольнае і камерна-інструментальнае выканальніцтва; ансамблевае выканальніцтва; аркестравае выканальніцтва.

Для ўдзельнікаў былі вызначаны 3 ўзроставыя катэгорыі: малодшая, сярэдняя і старэйшая групы.

Старшыня журы конкурсу «Спадчына» – Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва; народны артыст Беларусі; прафесар; старшыня асацыяцыі цымбалістаў Беларусі і член Прэзідыума Праўлення Беларускага Саюза музычных дзеячаў; загадчык кафедры струнных, народных, шчыпкова-ўдарных інструментаў УА «БДАМ» Яўген Пятровіч Гладкоў.

Вучань 6-га класа нашай школы Цімафей Чараднічэнка (настаўнік Ю.Л. Жайловіч, канцэртмайстар Г.С. Лузанава) прыняў удзел у гэтым конкурсе і па рашэнню журы стаў Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Цімафея і яго настаўніка з удалым выступленнем! Зычым творчага натхнення, высокіх дасягненняў і добрых перспектыў!