12 траўня 2019 г. ў Мінску прайшоў IV адкрыты фестываль-конкурс мастацтваў «Вясёлка талентаў».
Мэта конкурсу: падтрымка і папулярызацыя творчасці таленавітых маладых выканаўцаў.
Задачы конкурсу: развіццё творчага патэнцыялу дзяцей-удзельнікаў, а таксама рост іх вакальнага і харэаграфічнага майстэрства, папулярызацыя дзіцячай музычнай творчасці, абмен вопытам паміж творчымі калектывамі для павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства.
Фестываль-конкурс традыцыйна праводзіцца ў дзвюх намінацыях – вакальнай і харэаграфічнай у некалькіх узроставых катэгорыях. У гэтым годзе дадаліся новыя намінацыі – «Мастацкае слова» і «Тэатр мод». Арганізатары конкурсу стварылі для юных вакалістаў і харэографаў вельмі спрыяльную сяброўскую атмасферу. Усе атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі. Ніхто не застаўся без увагі: усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.
У склад журы вакальнага аддзялення конкурсу ўвайшлі вядомыя артысты, настаўнікі-вакалісты, лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў:
Ціна Шчасная – выпускніца Нацыянальнай школы прыгажосці і Школы тэлерадыёвядучых, Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў, настаўнік вышэйшай катэгорыі, суддзя міжнародных і рэспубліканскіх вакальных конкурсаў у Беларусі і за мяжой, спявачка;
Сяргей Сухамлін – кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсар;
Надзея Мікуліч – экс-салістка ансамбля «Верасы», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, Дыпламант Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады;
Яўгенія Задора – ды-джэй радыёстанцыі ЦэнтрFM, вядучая тэлеканала АНТ.
Выхаванцы эстраднага аддзелу нашай школы прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе і атрымалі заслужаныя ўзнагароды:
Эстрадны вакальны ансамбль «Слайм-Шоў» з песняй «Выбірай» – Лаўрэат I ступені;
Юлія Абрамовіч (настаўнік І.А. Мышкоўская, Я.А. Мышкоўскі) з песняй «Обіймі мене» – Лаўрэат II ступені.
Віншуем нашых вакалістаў з выдатнымі вынікамі! Зычым удачы і творчых перамог!