1-5 траўня 2019 г. у Маскве прайшоў Міжнародны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сярэбраныя трубы» імя У.М. Блажэвіча. Конкурс арганізавала і правяла Маскоўская гарадская дзіцячая музычная школа імя У.М. Блажэвіча пры падтрымцы Дэпартамента культуры горада Масквы, Дырэкцыі адукацыйных праграм у сферы культуры і мастацтваў і Дзяржаўнага каледжа духавога мастацтва. Гэта стала сапраўдным святам духавой музыкі, яркім і незабыўным відовішчам.
Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца захаванне традыцый музычнай культуры, павышэнне выканальніцкага ўзроўню юных музыкантаў, папулярызацыя выканальніцтва на духавых і ўдарных інструментах, умацаванне міжнародных сувязяў, забеспячэнне пераемнасці пакаленняў выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, азнаямленне з лепшымі ўзорамі класічнай музыкі, творамі сучасных аўтараў.
Конкурс праводзіўся ў два этапы: завочны этап (I тур) 1 – 20 сакавіка 2019 г. – па відэазапісах твораў праграмы, вочны этап (II – III туры) 1 – 5 траўня 2019 г.
Канкурсанты спаборнічалі ў дзвюх намінацыях: «Драўляныя духавыя інструменты», «Медныя духавыя і ўдарныя інструменты» у трох узроставых групах:
малодшая група – навучэнцы ДМШ і ДШМ ва ўзросце да 10 гадоў уключна.
сярэдняя група – навучэнцы ДМШ і ДШМ ва ўзросце з 11 да 12 гадоў уключна.
старэйшая група – навучэнцы ДМШ і ДШМ ва ўзросце з 13 да 15 гадоў уключна.
У журы конкурсу былі запрошаны найбольш аўтарытэтныя выкладчыкі і выканаўцы на духавых і ўдарных інструментах.
Вучань нашай школы Аляксей Смірноў (настаўнік У.Р. Карканіца, канцэртмайстар Г.С. Лузанава) прыняў удзел у конкурсе і па выніках праслухоўвання ва ўсіх турах стаў Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Аляксея і яго настаўніка з выдатнай перамогай! Зычым творчых поспехаў, удалых выступленняў і новых перамог!