Віншуем Ксенію Філіпенка (мандаліна) – лаўрэата III Міжнароднага конкурсу-фестывалю «ByFest»!

З 8 па 12 лістапада 2018 года ў Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся міжнародны культурны фестываль «ByFest». Арганізатары і сузаснавальнікі конкурсу – ДУ «Мінскканцэрт», ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», культурна-спартыўны цэнтр УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», беларускае радыё, канал «Культура». Сваё майстэрства юныя таленты змаглі прадэманстраваць у самых разнастайных намінацыях: інструментальная музыка, вакал, харэаграфія, тэатральная творчасць, мастацкае слова.

Вучаніца нашай школы Ксенія Філіпенка (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) выступіла ў намінацыі інструментальная музыка (сола, мандаліна) і стала Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Ксенію і яе настаўніцу Вольгу Фёдараўну з выдатнай перамогай! Зычым новых поспехаў і дасягненняў на творчым шляху!