Конкурс праходзіў у Палацы культуры чыгуначнікаў г. Мінска 14, 20 і 21 кастрычніка. Удзельнікі спаборнічалі ў разнастайных намінацыях: «Інструментальнае выканальніцтва» (сола, ансамблі, аркестры), «Вакал» (эстрадны, народны, джазавы, акадэмічны; ансамбль, хор); «Харэаграфія»; «Тэатральнае мастацтва і мастацкае чытанне».
Сафія Уцюпіна выступіла ў намінацыі эстрадны вакал (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская). Па выніках конкурсу – годная адзнака – Лаўрэат III ступені!
Віншуем Сафію і Ірыну Аляксандраўну! Чакаем новых творчых перамог!