Творчыя спаборніцтвы праходзілі з 25 па 27 сакавіка 2018 года ў ДК МАЗ горада Мінска. У гэтым годзе конкурс сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў з 34 гарадоў Беларусі і Расіі. Журы ацэньвала канкурсантаў па напрамках «вакальная творчасць» і «харэаграфічная творчасць».
Нашы вучаніцы паспяхова выступілі ў розных вакальных намінацыях. Годнае выступленне дзяўчат пацвярджаюць Дыпломы Лаўрэатаў!
Сафія Уцюпіна (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у намінацыі «Дзіцячая песня» – Лаўрэат II ступені (сярэдняя ўзроставая група)
Ангеліна Пушкар (настаўнік Ірына Дзмітрыеўна Лоўчая) у намінацыі «Дзіцячая песня» – Лаўрэат II ступені (сярэдняя ўзроставая група)
Таццяна Пятроўская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у намінацыі «Толькі джаз» – Лаўрэат III ступені (старэйшая ўзроставая група)
Лізавета Галанава (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у намінацыі «Дзіцячая песня» – Лаўрэат III ступені (малодшая ўзроставая група)
Віншуем нашых вучаніц і іх настаўнікаў з годнымі вынікамі! Зычым новых творчых поспехаў!