Духовой оркестр “Лира”

Біяграфія духавога аркестра «Ліра» налічвае не адно дзесяцігоддзе. Многія гады аркестр выконваў навучальныя мэты і задачы па засвойванні дзецьмі навыкаў калектыўнага музіцыравання.

Сучасная біяграфія калектыва пачынаецца з 1990 года з прыходам выдатнага музыканта і арганізатара Ляшчынскага Анатоля Данілавіча, які шмат гадоў кіраваў адным з найлепшых духавых аркестраў Беларускай ваеннай акругі. З 1991 года яму пачаў актыўна дапамагаць настаўнік Музюкін Уладзіслаў Васільевіч. У гэты перыяд цалкам абнаўляецца рэпертуар аркестра, павялічваецца яго склад. Умацоўваецца якасна і колькасна духавы аддзел школы.

Аркестр распачынае актыўную канцэртную, конкурсную і фестывальную дзейнасць: 1994 г. – лаўрэат Фестывалю народнай творчасці «Спадчына», 1995 г. – лаўрэат Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Голас дзяцінства», 1995 г. – дыпламант Міжнароднага конкурсу маладзёжных духавых аркестраў у Польшчы, 1997 г. – лаўрэат фестывалю народнай творчасці «Сузор’е», 1997 г. – лаўрэат фестывалю «Беларусь – мая песня», 1997 г. – лаўрэат Міжнароднага конкурсу духавых аркестраў у Германіі, 2001 г. – лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладзёжных духавых аркестраў «Саксаніяда» у Германіі, 2006 г. – сольны канцэрт у Малой зале Белдзяржфілармоніі; 2010 г. – лаўрэат Міжнароднага фестывалю духавых аркестраў «Акно на ўсход» у г.Хэлмна, Польшча, 2011 г. – лаўрэат I Нацыянальнага фестывалю духавых аркестраў «Фанфары Беларусі», 2005, 2009, 2013 гг. – лаўрэат Фестывалю народнай творчасці «Сузор’е», 2014 г. – актыўны ўдзельнік канцэртаў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі, 2015 г. – актыўны ўдзельнік канцэртаў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі.

У 1993 годзе пастановай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аркестру нададзена званне «Ўзорны самадзейны калектыў» за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай музычнай творчасці, актыўную працу па прасоўванні народных традыцый.

Неаднаразова аркестр выступаў пад кіраўніцтвам начальніка ваенна-аркестровай службы Чырвонасцяжнай беларускай ваеннай акругі, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Барыса Чудакова. З 2000 па 2005 гг. аркестрам кіраваў Руткевіч Сяргей Анатольевіч. З 2005 па 2007 г. – Каліноўскі Эрнэст Ларыянавіч. З 2007 года ўзорны духавы аркестр «Ліра» ўзначаліў Каліноўскі Ларыян Ларыянавіч. З ягоным прыходам значна пашырыўся рэпертуар аркестра, змянілася інтэрпрэтацыя раней выкананых твораў. Праграма аркестра ўключае класічную, папулярную, джазавую музыку, творы беларускіх і замежных сучасных кампазітараў, арыгінальную класічную музыку ў джазавай і рок-апрацоўцы.

Аркестр актыўна працуе над новым рэпертуарам, рыхтуецца да новых конкурсаў, фестываляў і канцэртных выступаў.