Дзіцячы ансамбль ударных інструментаў «Рым-шот» створаны ў 1990 годзе на базе класа ўдарных інструментаў настаўніцы Вольгі Ўладзіміраўны Дарыенка.
З першых дзён свайго ўтварэння калектыў актыўна ўключаецца ў канцэртную дзейнасць школы. Практычна ўвесь клас выкладчыка знаходзіць сябе ў ансамблі і з вялікім энтузіязмам выступае на шматлікіх канцэртах, фестывалях і конкурсах. Ігра навучэнцаў у ансамблі дапамагае выкладчыку і ў выхаваўчым працэсе.
У 1994 годзе пастановай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай музычнай творчасці, за актыўную канцэртную дзейнасць ансамблю нададзена званне «Ўзорны самадзейны калектыў».
За перыяд сваёй дзейнасці ансамбль паўдзельнічаў у мностве канцэртаў, фестываляў і конкурсаў: 1992 г. – удзел у міжнародным фестывалі ў Германіі; 1994 г. – канцэртна-творчая вандроўка ў ЗША; 1994 г. – лаўрэат тэлевізійнага конкурсу-фестывалю «Ўсе мы родам з дзяцінства»; 1997 г. – лаўрэат фестывалю самадзейнай творчасці «Спадчына»; 1994, 1997, 2001, 2005, 2009 гг. – лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»; 2002 г. – канцэртна-творчая вандроўка ў Літву; 2004 г. – дыпламант фестывалю «Джаз на Раство»; 2006 г. – лаўрэат 1 прэміі Міжнароднага фестывалю «Jazz fontanas» у Літве; 2006 г. – лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі ў г.Салігорску; 2007 г. – Падзяка ад аргкамітэта Міжнароднага этнакультурнага фестывалю «Кацюша»; 2012 г. – Дыплом на XVI фестывалі-конкурсе «Я іграю джаз»; 2013 г. – лаўрэат 1 прэміі Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»; 2014 г. – актыўны ўдзел ў канцэртах прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі; 2015 г. – актыўны ўдзел ў канцэртах прысвечаных 70-годдзю Перамогі.
З 1 верасня 2015 года Ўзорны ансамбль «Рым-шот» узначаліла Ганькова Аляксандра Сяргееўна.
Узорны ансамбль «Рым-шот» пастаянны ўдзельнік канцэртаў, што праводзяцца ў рамках культурных мерапрыемстваў УК Мінгарвыканкама і адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска, удзельнік праграмаў беларускага радыё і тэлебачання для дзяцей і юнацтва.