Канцэрт «Разам з музыкай расцем!»

16 мая 2023 года ў канцэртнай зале «Верхні горад» навучэнцы народнага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай прадставілі канцэртную праграму «Разам з музыкай расцем!» з цыклу «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І».

2023 год для аддзялення – знакавы, яно адзначае 75-годдзе з дня адкрыцця. Сёння – гэта вялікая творчая сям’я, дзе навучаюцца на домры, балалайцы, мандаліне, цымбалах, гітары, баяне і акардэоне. Вучні – удзельнікі двух дзіцячых узорных і трох навучальных творчых калектываў.

А выхоўваюць гэтую музычную сям’ю 16 настаўнікаў школы пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення Вольгі Ізавокаўны Скобеюс!