20 сакавіка 2023 года адбыўся першы канцэрт праекта «Мары дзяцінства».
Удзел у праекце – гэта ўнікальная магчымасць для навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў горада Мінска выступіць у якасці салістаў з вядучым аркестрам краіны –заслужаным калектывам «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга» (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха).
Навучэнец нашай школы Дзмітрый Дзееў (клас настаўніка Аляксандры Сяргееўны Ганьковай) з поспехам выступіў на сцэне канцэртнай залы «Верхні горад», выканаўшы Канцэрціна для ксілафона Т. Маюдзумі.