Канцэрт «Мастацтва і джаз»

12 сакавіка 2023 года ў Малой зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках праекта «Джаз для дзяцей» адбыўся канцэрт «Мастацтва і джаз», дзе навучэнка эстраднага аддзялення школы Сафія Абух (клас настаўніка Ксеніі Алегаўны Амельчанка) выканала кампазіцыю «Take the a Train» разам з выдатнымі музыкантамі джаз-бэнда «VIPJAZZ» пад кіраўніцтвам Андрэя Славінскага.

Творчы праект падарыў магчымасць юным музыкам дакрануцца да выканальніцкага мастацтва джаза!