Віншуем Анастасію Голад – уладальніцу Гран-Пры II Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу народных выканаўцаў «МіР – Музыка і Развіццё»!

Навучэнка 6 класа Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска Анастасія Голад стала ўладальнікам ГРАН-ПРЫ II Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу народных выканаўцаў «МіР – Музыка і Развіццё»!

Конкурс «МіР – Музыка і Развіццё» праводзіўся пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў (Расія) і Міністэрства культуры Маскоўскай вобласці. У ім прынялі ўдзел юныя музыканты з краін СНД, а таксама Кітая і Сірыі.

Віншуем Анастасію Голад з паспяховым выступленнем і выказваем асаблівую падзяку яе настаўніку Вользе Ізавокаўне Скобеюс за падрыхтоўку конкурснага выступлення!

http://Вконтакте – https://vk.com/video-207880658_456239095

YouTube – https://www.youtube.com/watch?v=GfV0Ls_vv3c