У праекце «Урокі з Майстрам» – Дзмітрый Лыбін

2 лістапада 2022 года ў Габеленавай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі адбудзецца адкрыццё аўтарскага праекта выкладчыка цыклавой камісіі «Музыказнаўства» В.У. Раманюк«Урокі з Майстрам».

Выбітны сучасны беларускі кампазітар Дзмітрый Вітальевіч Лыбін правядзе серыю ўнікальных лекцый на тэму «Арган. Клавесін. Фартэпіяна. Гісторыя ўзнікнення і развіцця клавішных інструментаў».

Пачатак урока ў 14:35, уваход вольны!