На базе ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай» прайшлі практычныя заняткі ў рамках павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў па харавым класе і профільных навучальных дысцыплінах дзіцячых школ мастацтваў, арганізаваныя інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Тэма курсаў:
«Эфектыўныя тэхналогіі развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў сродкамі вакальна-харавой дзейнасці».
Слухачы наведалі навучальны занятак па харавым класе, які праводзіла загадчык вакальна-харавога аддзялення С.А. Белая з узорным хорам «Тоніка». Слухачамі быў высока ацэнены як метадычны складальнік заняткаў, так і рэпетыцыйны працэс.

