22 сакавіка 2022 года ў Малой зале ДМШМ № 1 імя Л.П. Аляксандраўскай адбыўся канцэрт аддзялення агульнага фартэпіяна. У ім прынялі ўдзел дзеці, для якіх фартэпіяна не з’яўляецца асноўным інструментам – гэта навучэнцы струнна-смычковага, народнага і духавога аддзяленняў 1 – 7 класаў. Слухачам была прадстаўлена цікавая і разнастайная праграма, якая складалася з яркіх сольных і ансамблевых нумароў.
