25 – 27 лютага 2022 г. на базе ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 3 імя М.М. Салдатава» прайшоў Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Звонкія крыніцы».
Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях: «Сола. Народныя струнна-шчыпковыя інструменты», «Сола. Народныя шматструнныя інструменты», «Ансамбль», «Аркестр народных інструментаў».
У склад журы конкурсу ўвайшлі вядучыя дзеячы сферы культуры, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Вучаніца ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Марыя Рэбік (настаўнік А.Ю. Кузняцова, канцэртмайстар Д.А. Сцец) прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі «Сола. Народныя струнна-шчыпковыя інструменты. Домра» і стала Лаўрэатам III ступені!
Віншуем Марыю, яе настаўніка і канцэртмайстра з перамогай! Зычым новых творчых поспехаў!