З 15.10.2021 па 30.01.2022 у Падмаскоўі праходзіў першы Міжнародны дзіцячы музычны конкурс народных выканаўцаў «МіР – Музыка і развіццё», арганізаваны Міністэрствам культуры Маскоўскай вобласці, АНО «Азбука музыкі» сумесна з аркестрам Якаўлева Grand Melody Orchestra пры падтрымцы прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў і прадзюсарскага цэнтра Аляксандра Якаўлева.
Гэта маштабная культурная падзея аб’яднала як творчыя калектывы, так і салістаў ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. На конкурс было пададзена больш за 3000 заявак з Расіі, Беларусі, Украіны.
Юныя артысты паказвалі свае таленты па двух асноўных напрамках фестывалю: «Творчыя калектывы» і «Сольнае выканальніцтва» ў 9 намінацыях і трох узроставых катэгорыях.
Па выніках двух адборачных тураў, якія прайшлі ў падмаскоўным Краснагорску, у фінал конкурсу выйшлі 100 дзяцей. Строгі адбор фіналістаў ажыццяўлялі члены прафесійнага журы – музыкі і прадстаўнікі творчых прафесій.
У рамках мерапрыемства прайшлі круглы стол з арганізатарамі праекта, серыя бясплатных майстар-класаў членаў журы. Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцы выступілі на вялікім Гала-канцэрце 30 студзеня 2022 года.
ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай на гэтым конкурсе прадставіла Анастасія Голад – вучаніца па класу цымбал (настаўнік В.І. Скобеюс, канцэртмайстар А.М. Нямцова). Па выніках праслухоўванняў у двух турах Анастасія стала Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Анастасію, яе настаўніка і канцэртмайстра з выдатнай перамогай! Зычым далейшага творчага росту і заваёвы новых музычных вяршыняў!
Рэпартаж праграмы «Весці» аб гала-канцэрце і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў першага Міжнароднага дзіцячага конкурсу народных выканаўцаў «МіР – Музыка і Развіццё»: