Віншуем ансамбль «Акцэнт» – уладальніка Гран-пры III Рэспубліканскага завочнага конкурсу выканальніцкіх мастацтваў «Запаліць зорку» 2022!

29-30 студзеня 2022 года ў горадзе Івацэвічы прайшоў III Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Запаліць зорку» 2022 у завочным фармаце пры падтрымцы крамы музычных інструментаў «Твой гук» і ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

Мэтамі конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, падтрымка культурных традыцый і фарміраванне цікавасці да розных жанраў сучаснага мастацтва, выяўленне таленавітых дзяцей, абмен творчым вопытам і дасягненнямі.

У конкурсе прынялі ўдзел як выканаўцы-салісты, так і творчыя калектывы з дашкольных, школьных устаноў адукацыі, СНУ, ВНУ. Удзельнікі паказалі сваё майстэрства ў некалькіх намінацыях: «Вакал», «Харэаграфія», «Мастацкае чытанне», «Тэатральнае мастацтва», «Інструментальнае выканальніцтва», «Аматар».

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, вядомыя артысты, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты Міжнародных і Рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, прадзюсары, прадстаўнікі прэсы.

ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай на гэтым конкурсе прадставіў ансамбль «Акцэнт» (кіраўнік В.Ф. Калядка). Па выніках прагляду відэа-запісаў журы прысвоіла нашаму паважанаму калектыву галоўную ўзнагароду – Гран-пры!

Віншуем удзельнікаў ансамбля, яго кіраўніка і канцэртмайстраў з заслужанай перамогай! Зычым заваёўваць новыя музычныя вяршыні!