Да 95-годдзя нашай музычнай школы і ў рамках праекта «Музыка беларускіх кампазітараў — пакаленню XXI стагоддзя» быў выпушчаны першы зборнік СПЯВАЕ ЎЗОРНЫ ХОР «ТОНІКА», прысвечаны духоўнай музыцы. Рэдактар-складальнік зборніка – Аляксей Іванавіч Снітко.
Асаблівая роля ў рэпэртуары нашага хору належыць менавіта духоўным творам. Хай строгі, велічны, але ў той жа час спакойны характар спеваў дадзенага зборніка, дазволіць кожнаму выканаўцу і слухачу наладзіцца на супакой і засяроджанасць, адчуць незвычайную прыгажосць свету духоўнай музыкі!