Віншаванні ДМШМ №1 з 95-годдзем ад калег

У сваё 95-годдзе адміністрацыя і калектыў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай атрымалі высокую ацэнку калег – Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. «Велізарны творчы патэнцыял педагогаў, мудрасць і прафесіяналізм дырэкцыі, працаздольнасць і працавітасць шматлікіх таленавітых вучняў, іх яркія творчыя перамогі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах даюць права казаць аб вашай школе, як аб адной з лепшых устаноў музычнай адукацыі нашай краіны», – гаворыцца ў віншаванні.

«Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска славіцца сваімі культурнымі шматгадовымі традыцыямі, тут створаны і паспяхова дзейнічаюць добра вядомыя ў рэспубліцы харавыя і аркестравыя калектывы. Настаўнікі школы вырошчваюць у юных талентах майстэрства і пачуццё прыгожага, перадаюць свой бясцэнны вопыт, вучаць іх шанаваць і разумець вялікі свет музычнага мастацтва».

Ад імя дырэктара Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі – А.І. Снітко – калектыву школы выказаны пажаданні моцнага здароўя, таленавітых вучняў, яркіх творчых і педагагічных ідэй, дабрабыту і росквіту на многія гады.