Віншуем Чэнь Хуайлэ і Аляксея Яршова – Лаўрэатаў V Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі»!

З 27 па 29 сакавіка 2021 года праходзіў V Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі».

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета конкурс упершыню праводзіўся ў двух формах удзелу: вочнай (г. Клецк, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) і завочнай.

Заснавальнікі фестывалю-конкурсу:

* ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў»;

* Клецкі раённы выканаўчы камітэт;

* ДУА «Клецкая дзіцячая школа мастацтваў».

Арганізацыйны камітэт фестывалю-конкурсу:

* Ірына Віктараўна Шалік – дырэктар ДУА «Клецкая дзіцячая школа мастацтваў» – старшыня аргкамітэта фестывалю-конкурсу;

* Наталля Васільеўна Вітчанка – першы намеснік старшыні праўлення ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» – намеснік старшыні аргкамітэта фестывалю-конкурсу;

* Галіна Хасеньеўна Вінель – загадчыца фартэпіяннага аддзялення ДУА «Клецкая Дзіцячая школа мастацтваў» – дырэктар фестывалю-конкурсу;

* Вольга Альфрэдаўна Пальчынская – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Клецкая Дзіцячая школа мастацтваў» – намеснік дырэктара фестывалю-конкурсу;

* Алена Ўладзіміраўна Віткоўская – выкладчык ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» – арт-дырэктар фестывалю-конкурсу.

У конкурсе прынялі ўдзел маладыя выканаўцы з розных абласцей Беларусі, а таксама Латвіі і Расіі.

Журы конкурсу:

* Аляксандр Баравікоў – старшыня прадметна-цыклавой камісіі спецыяльнага фартэпіяна ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі». Выпускнік Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

* Андрэй Іваноў – выпускнік Каралеўскай кансерваторыі ў Бірмінгеме (Англія) і Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, канцэртуючы піяніст.

* Алена Віткоўская (Вінель) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчык спецыяльнага цыкла Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ.

У катэгорыі «Малодшая «А».Сола» навучэнка 2 класа фартэпіяннага аддзялення Чэнь Хуайлэ стала Лаўрэатам II ступені. Настаўнік – Ірына Валянцінаўна Бяганская.

У катэгорыі «Сярэдняя «А». Сола» навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення Аляксей Яршоў стаў Лаўрэатам I ступені. НастаўнікСвятлана Аляксандраўна Разько.

Віншуем навучэнцаў і іх выкладчыкаў і зычым ім новых творчых перамог!