Віншуем лаўрэатаў I Адкрытага Рэспубліканскага конкурсу піяністаў імя Р. І. Шаршэўскага!

13-14 сакавіка 2021 года прайшоў I Адкрыты Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя Р. І. Шаршэўскага.

Арганізатары конкурсу:

* Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў»;

* Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Магілёўская Дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М. Салдатава»

* Упраўленне культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта;

* Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта;

* Установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава».

Конкурс праводзіўся ў 2 этапы:

1 этап – з’яўляўся адборачным і праводзіўся ўстановамі адукацыі на месцах.

2 этап – з’яўляўся заключным і праводзіўся арганізатарам конкурсу.

Удзельнікамі конкурсу, які па рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя РБ у гэтым годзе прайшоў у анлайн-фармаце, сталі 60 выканаўцаў-пачаткоўцаў з розных абласцей Беларусі.

Відэазапісы, дасланыя канкурсантамі для ўдзелу ў чатырох узроставых катэгорыях, ацэньваліся членамі высокапрафесійнага журы:

Старшыня журыІгар Уладзіміравіч Алоўнікаў

Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, саліст установы «Беларуская дзяржаўная філармонія», прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Члены журы:

Уладзімір Мікалаевіч Няхаенка – Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Ірына Юр’еўна Аношка – Загадчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

Аляксей Аляксандравіч Пятроў – Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Міжнароднага фонду «Новыя імёны», стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчык цыклавой камісіі «Спецыяльнае фартэпіяна» установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж».

У намінацыі «Фартэпіяна. Сола», I ўзроставая катэгорыя (малодшая), навучэнка 2 класа фартэпіяннага аддзялення Чэнь Хуайлэ (настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская) стала Лаўрэатам I ступені. Таксама Чэнь Хуайлэ стала ўладальнікам Спецыяльнага дыплома «За лепшае выкананне твора кантыленнага характару» і Спецыяльнага дыплома «За лепшае выкананне паліфанічнага твора».

У намінацыі «Фартэпіяна. Сола», II ўзроставая катэгорыя (малодшая), навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення Аляксей Яршоў (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) стаў Лаўрэатам I ступені. Таксама Аляксей Яршоў стаў уладальнікам Спецыяльнага дыплома «За лепшае выкананне рамантычнага твора».

У намінацыі «Фартэпіяна. Сола», III узроставая катэгорыя (сярэдняя), навучэнка 7 класа фартэпіяннага аддзялення Ганна Томіна (настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская) стала Лаўрэатам I ступені. Таксама Ганна Томіна стала ўладальнікам Спецыяльнага дыплома «За лепшае выкананне твора беларускага аўтара» і Спецыяльнага дыплома «За лепшае выкананне паліфанічнага твора».

Віншуем нашых лаўрэатаў і педагогаў і зычым ім новых перамог!