З 29 кастрычніка па 8 лістапада 2020 г. на базе ЎА «МДМК імя М.І. Глінкі» праходзіў IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс «Поющие струны» памяці Г.І. Жыхарава. У гэтым аўтарытэтным конкурсе, які праводзіцца на працягу многіх гадоў і мае свае традыцыі, прынялі ўдзел навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў, школ і гімназій з музычным ухілам. Усе яны займаюцца на народных струнных інструментах. У праграмах конкурса прагучалі творы для домры, мандаліны, балалайкі, а ў складзе ансамбляў таксама ўдзельнічалі гітары, цымбалы. Конкурс праводзіўся ў некалькіх узроставых групах па наступных намінацыях: «сольнае выкананне», «ансамбль».
Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Аліна Філіпенка, Ксенія Філіпенка, Кацярына Марчанка, Яраслава Дзяругіна, Ціхан Шурхай (настаўнік В.Ф. Калядка) прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. Журы пад старшынствам Я.А. Валасюка, выкладчыка ЎА «МДМК імя М.І. Глінкі», уладальніка медаля Францыска Скарыны, прысвоіла вучням В.Ф. Калядкі ганаровыя званні лаўрэатаў!
Лаўрэатамі II ступені сталі:
Аліна Філіпенка (мандаліна, 3 ўзроставая група)
Ксенія Філіпенка (домра, 2 ўзроставая група)
Кацярына Марчанка (домра, 2 ўзроставая група)
дуэт Яраслава Дзяругіна, Ціхан Шурхай (ансамбль, малодшая ўзроставая група)
Кацярына Марчанка Ціхан Шурхай, Яраслава Дзяругіна
Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка з сур’ёзнымі музычнымі дасягненнямі! Зычым яркіх і паспяховых выступаў!