Віншуем Сафію Уцюпіну і Ганну Паўлоўскую – Лаўрэатаў II Міжнароднага ГРАНД-конкурсу «Талент года»!

24 – 25 студзеня 2020 г. у Мінску адбыўся II Міжнародны ГРАНД-конкурс «Талент года».

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца «Эстрадная Школа Талентаў» пры падтрымцы ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

У конкурсе прынялі ўдзел салісты, ансамблі, аркестры, харэаграфічныя і тэатральныя калектывы. У ліку разнастайных намінацый – вакал, інструментальнае выканальніцтва, харэаграфія, тэатральнае і выяўленчае мастацтва. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі.

Конкурсныя выступленні прайшлі ў канцэртнай зале Мінскага палаца чыгуначнікаў.

Перад членамі журы выступілі і прадстаўніцы эстраднага аддзела ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Сафія Уцюпіна і Ганна Паўлоўская (настаўнік І.А. Мышкоўская). Абедзве вакалісткі сталі Лаўрэатамі II ступені!

Нашы шчырыя віншаванні удзельнікам конкурсу! Зычым далейшых творчых поспехаў!