3 кастрычніка 2019 г. адбыўся канцэрт у доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў. Настаўнікі ДМШМ № 1 сталі асноўнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Гэта прадстаўнікі розных аддзелаў школы: Яўген Гальцоў (фартэпіяна), Наталля Шах (акардэон), Цімафей Грышкоўскі (баян), Марыя Матох (гітара), струнны квартэт (Наталля Лянкевіч, Вікторыя Карпава, Іна Брылеўская, Надзея Цэхановіч), Ірына і Яўген Мышкоўскія (эстрадны вакал), Таццяна Афоніна (музыказнаўца і вядучая канцэрту).
У канцэрце прагучала музыка класікаў (І. Пахельбель, В.А. Моцарт, Ф. Шапэн), беларускіх кампазітараў (С. Манюшка, М. К. Агінскі), сучасных замежных аўтараў (Л. Брауэр, Б. Ховард, В. Гомес, Дж. Каломба, Т. Мурэна і інш.), а таксама любімыя ўсімі песні А. Зацэпіна, Д. Тухманава, А. Пахмутавай, Ю. Антонава.
Публіка аказала выступоўцам вельмі цёплы і сардэчны прыём. Адміністрацыя дома-інтэрната выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва. У гэты ж дзень па абмену вопытам прыбыла эстонская дэлегацыя. Гэта супрацоўнікі і адміністрацыя такіх жа дамоў-інтэрнатаў у Эстоніі. Дырэктар дома-інтэрната, Наталля Аляксандраўна Зычкова, вельмі цёпла прывітала дэлегацыю і ўсіх удзельнікаў праекта, а таксама выказала вялікую падзяку адміністрацыі нашай школы за канцэрт.