Віншуем Ганну Паўлоўскую – Лаўрэата III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Вясёлка талентаў»!

28 красавіка 2018 года ў канцэртнай зале «Атлант» горада Мінска адбыўся III рэспубліканскі фестываль-конкурс мастацтваў «Вясёлка талентаў». У конкурсе прынялі ўдзел калектывы ўстаноў адукацыі, культуры, а таксама прыватныя школы з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар – «TAKE THE LEAD event studio». Удзельнікі выступалі ў двух намінацыях, прадстаўленых у разнастайных жанравых і стылёвых напрамках: харэаграфічнае мастацтва і вакальнае мастацтва.

Наша юная вучаніца Ганна Паўлоўская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) выступіла ў намінацыі «Вакальнае мастацтва, эстрадны вакал»ва ўзроставай катэгорыі 7 – 8 гадоў з кампазіцыяй «Музычны капеж». Па рашэнні журы яна стала Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Ганну і яе настаўніка Ірыну Аляксандраўну з выдатным вынікам! Зычым поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых перамог!