Віншуем Аляксея Смірнова (фагот) – лаўрэата II ступені I Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.В. Волкава!

З 22 па 26 сакавіка 2018 года на базе Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 14 г. Мінска адбыўся I Рэспубліканскаі адкрыты конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.В. Волкава.

Конкурс праводзіўся ў два туры па намінацыях «флейта», «габой», «кларнет», «фагот», «саксафон», «валторна», «труба», «трамбон», «тэнар-горн» («барытон-горн»), «туба», «ударныя інструменты» у трох узроставых групах. У складзе журы былі заслужаныя артысты, музыканты, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ. Старшыня журы Ўладзімір Уладзіміравіч Будкевіч – Заслужаны артыст БССР, прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар (фагот).

У конкурсе прыняло ўдзел 154 чалавека – навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў г. Мінска (79 удзельнікаў), сярэдніх школ з музычным ухілам г. Мінска (1 удзельнік), навучэнцы з шэрагу рэгіёнаў Беларусі (74 удзельніка).

Аляксей Смірноў (настаўнік Уладзімір Рыгоравіч Карканіца, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) выступаў у малодшай узроставай групе. Па рашэнню журы ён быў удастоены Дыплома Лаўрэата II ступені!

Віншуем Аляксея і яго настаўніка з адметным вынікам! Зычым ім поспехаў у творчасці і новых перамог!