Віншуем Георгія Квакіна і Міхаіла Анурава (балалайка) – лаўрэатаў IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «ЛьВёнак» (Лідскі Вянок)!

21 траўня 2017 года ў малым зале УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж» прайшлі праслухоўванні канкурсантаў у намінацыі «СОЛЬНАЕ ВЫКАНАЛЬНІЦТВА» СТРУННЫЯ НАРОДНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ (БАЛАЛАЙКА). У скадзе журы: старшыня – старшы выкладчык УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Марына Віктараўна Ільіна; члены журы – старшыня цыклавой камісіі «Струнныя народныя інструменты» УА «Гродненскі дзяржаўны музычны каледж», магістр мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў, член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Анжэла Ўладзіміраўна Шкурапата і загадчык па вучэбнай працы УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж» Алена Эдуардаўна Сячко.

Сярод 36 канкурсантаў Георгій Квакін (узроставая катэгорыя Е) па выніках выступу атрымаў вышэйшыя адзнакі журы і стаў лаўрэатам ГРАН-ПРЫ! Настаўнік нашага прызёра – Міхаіл Міхайлавіч Тушынскі, канцэртмайстар – Іван Міхайлавіч Тушынскі. Конкурсная праграма Георгія складалася з двух твораў:

  1. М. Тушынскі «Канцэртная п’еся для балалайкі і фартэпіяна»
  2. С. Васіленка «Канцэрт для балалайкі з сімфанічным аркестрам» ч. 2, ч. 3.

Вучань Міхаіла Міхайлавіча Міхаіл Анураў стаў Лаўрэатам I ступені (узроставая катэгорыя В)! Яго конкурсная праграма налічвала таксама два творы:

  1. Г. Гарэлава «Санаціна»
  2. У. Глейхман «Па полю, полю»

Віншуем канкурсантаў з бліскучымі вынікамі! Поспехаў і новых перамог у творчасці!