Віншуем лаўрэатаў адкрытага конкурсу выканаўцаў на класічнай гітары «Віват, Гітара!»

13 траўня 2017 года на базе ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Бабруйска імя Я.К. Цікоцкага» адбыўся адчынены конкурс выканаўцаў на класічнай гітары «Віват, Гітара!». Мастацкі кіраўнік конкурса – выкладчык УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава», старшыня клуба гітарыстаў г. Магілёва Ігар Мікалаевіч Лонскі.

У намінацыі «Выканаўцы-салісты» (1-я ўзроставая катэгорыя) Кацярына Баркун (настаўнік Таццяна Анатольеўна Галуза) стала Дыпламантам I ступені.

У намінацыі «Ансамблі» (1-я ўзроставая катэгорыя) трыа ў складзе Кацярыны Баркун, Арсенія Масеенкава і Дар’і Харлановіч (настаўнік Таццяна Анатольеўна Галуза) было адзначана Дыпломам Лаўрэата II ступені.

Віншуем юных гітарыстаў з выдатнымі вынікамі! Зычым новых творчых поспехаў і перамог!