Віншуем Настассю Буднік – Лаўрэата IV Мінскага гарадскога адкрытага смотру-конкурсу баяннай і акардэоннай музыкі «Вясновы россып»!

Конкурс праводзіўся з 27 па 31 сакавіка 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 7» г. Мінска. Настасся Буднік (настаўнік Галіна Станіславаўна Дарохіна), прадэманстраваўшы высокі ўзровень выканання, атрымала добрыя адзнакі журы і стала Лаўрэатам III ступені!

Віншуем! Зычым далейшых творчых поспехаў!