Віншуем Аляксея Смірнова – Лаўрэата Міжнароднага конкурсу-фестывалю маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Гнесіных!

«Gnessin Competition for Young Musicians» — творчы праект Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Гнесіных, які мяркуе правядзенне на працягу навучальнага году серыі міжнародных конкурсаў-фестываляў па розных інструментальных спецыяльнасцях. Акрамя творчага спаборніцтва ўдзельнікам прадастаўляецца магчымасць наведаць майстар-класы і канцэрты вядомых музыкантаў. Падчас зімовых і вясновых канікул 2017 года быў праведзены першы фестываль-конкурс.

8 – 14 студзеня 2018 года ў Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школе імя Гнесіных прайшоў II Міжнародны конкурс-фестываль маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. У складзе журы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, паважаныя музыканты і настаўнікі. Старшыня – Лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт МДК імя П.І. Чайкоўскага Вольга Юр’еўна Івушэйкава.

Аляксей Смірноў выступаў у намінацыі духавыя інструменты (фагот), сола (настаўнік Уладзімір Рыгоравіч Карканіца, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай). Ён прадэманстраваў высокі ўзровень выканаўчага майстэрства і быў ганараваны Дыплома Лаўрэата I ступені!

Віншуем Аляксея і яго настаўніка з гэтай выдатнай перамогай! Наперад да новых творчых дасягненняў!